Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Захаваць памяць

Міхась СЦЕПАНЮК

— Яўрэйскія могілкі? Яны хіба там, першая вуліца налева. Але дакладна не ведаю. Жыву тут 30 гадоў, але ніколі там не была, — такі адказ чую ад жыхаркі Крынак, у якой мы спыталіся, як трапіць на тутэйшы кіркут.

Мае пошукі яўрэйскіх могілак невыпадковыя. Якраз вяртаюся з Лапіч, дзе сваю базу маюць удзельнікі міжнароднага студэнцкага лагера, якія ўжо другі год запар наводзяць парадак на крынкаўскім кіркуце.

Аднаўляюць і збіраюць успаміны

— Наш лагер гэта працяг дзеянняў, якія пачалі мы ў мінулым годзе, — тлумачыць Філіп Паздэрскі, арганізатар лагера, старшыня Аб’яднання ў падтрымку Падляшскай зямлі „Друмля”. — У мінулым годзе прыбралі мы значную частку кіркута і аднавілі сінагогу. Зараз працягваем гэтыя дзеянні.

Апрача гэтага ўдзельнікі сёлетняга летніка — студэнты з Польшчы, Нямеччыны і Беларусі — дакументуюць надпісы на магілах, стараючыся адчытаць прынамсі прозвішча пакойніка і дату пахавання.

— Другая частка нашай працы гэта размовы з жыхарамі навакольных мясцовасцей. Пытаем як у мінулым выглядала жыццё. Асабліва цікавяць нас суадносіны паміж прадстаўнікамі розных культур, якія тут існавалі, — тлумачыць Філіп.

Адзначае ён, што як у мінулым, так і ў гэтым годзе не сустрэліся яны з адмоўным стаўленнем з боку жыхароў да таго, чым студэнты займаюцца. Наадварот, у размовах з мясцовымі вельмі часта чуюць словы падтрымкі для сваёй дзейнасці.

Матэрыялы, сабраныя на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF