Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

На мяжы Буга

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З аўтобуснага прыпынка ў Мельніку падаюся далей. За мною астаецца Гмінная ўправа і „Тапаліна”, дзе ладзяцца галоўныя мельніцкія пленэрныя мерапрыемствы. І пачынаецца альховы лес, мінаю адну мураваную каплічку, пасля другую і, здавалася б, што Мельнік ужо астаўся за мною. Але за лесам паказваюцца чарговыя збудаванні — гэта мельніцкае Прадмесце. На скрыжаванні тамашніх вуліц заўважаю новабудаваную каплічку, якой дах і купал пакрыты яшчэ толлю. І падаюся ў вулічку, якая мае мяне вывесці на дарогу ў напрамку Вайкава.

Пакідаючы мясцовасць, заўважаю за сабою вялікі трохпавярховы будынак з арнаментаванымі вокнамі, які падаўся мне ні то млыном, ні то пансіянатам. Жанчына, якая выйшла на суседні агарод, расказала мне, што той будынак сапраўды быў млыном і пабудаваны быў недзе пры Гамулцы. Калі памёр ягоны будаўнік, сын пакойніка ўсталяваў там іншую майстэрню, але і той сын памёр у саракагадовым узросце і прыгожы будынак з таго часу пустуе. Унучкі млынара жывуць цяпер у Варшаве, час ад часу наведваюць драўляную хату свайго дзеда, але вялікі будынак, які мог бы выконваць ролю гатэля ў адпачынковым Мельніку, пакуль што пустуе.

Дарога з Мельніка ў Вайкаў пралягае праз пераважна сасновы лес пасляваеннага вываду. Чым бліжэй Вайкава, той лес маладзее і перад самой вёскай паказваюцца яшчэ не цярэбленыя сасонкі мо дзесяцігадовага ўзросту. Вайкаў зарастае лесам, толькі на адной палосцы свежа скошаная пожня — яшчэ нехта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF