Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Крыху Аўгустоўшчыны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З беластоцкага аўтобуса ў Ліпшчаны сыходжу на прыпынку Ракавічы. На шашы відны сляды нядаўніх праліўных дажджоў: на асфальце ляжаць абшырныя жвіравыя наносы. Шаша такая сабе, калісь спалучала Аўгустаў з Гроднам. Рух тут мізэрны, аднак у іншых палітычных умовах магла б яна быць магістраллю паміж згаданым Гроднам і балтыйскімі партамі, паміж Беларуссю і морам. Дарога на гэтым напрамку вядомая ўжо з 14 стагоддзя, калі злучала Гродна з Райградам; спярша называлі яе Нямецкім трактам, пазней Каралявецкім... Цяперашняя дарога была вызначана ў канцы 16 стагоддзя.

Кіруюся ў бок Рыгалаўкі, да дарогі, што вядзе ў гэтую вёску з боку Далінчан. Першая сядзіба пры гэтай дарозе абведзена саліднай жалезна-каменнай агароджай, у якую ўбудавана шыкарная паўкупальная каплічка з каменя...

Лісток Элцкай дыяцэзіі „Мартырыя” паведамляе, што ў парафіі Рыгалаўка, якая ахоплівае ўсходнюю частку Ліпскай гміны, жывуць набожныя людзі, каля паўтары тысячы душ, галоўным чынам пажылых, бо маладыя з’язджаюць адсюль, часта ў замежжа. Працуе тут 31 ружанцавы кружок, а для прыслужвання тут пяцьдзесят міністрантаў!.. Варта пацікавіцца, з чаго гэтая набожнасць вырасла, як фармавалася ў мінулым. Дзеля таго трэба прасачыць гісторыю гэтай зямлі ў тых яе межах, у якіх набірала яна свой цяперашні канфесійны воблік. Значыць, варта заглянуць у мінулае Аўгустоўскага павета ў межах Сувальскай губерні, калі ўсходняя мяжа згаданага павета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF