Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Ідуць і едуць да Бога

Аляксей МАРОЗ

Вернікі, што ідуць і едуць у святыя месцы, каб пакаяцца ў сваіх грахах, прасіць у Бога прабачэння і памаліцца за сваіх сямейнікаў, сваякоў і іншых блізкіх асоб вераць, што праз гэта прыбліжаюцца да Усявышняга. Нашы людзі лічаць, што асаблівае перамяненне іх жыцця адбываецца ў час свята Праабражэння Гасподняга, калі штогод мы нанова перажываем падзеі з Фаворскай гары. Найбольш паломнікаў надалей збіраецца ў час праабражэнскіх святкаванняў разам са сваімі святарамі і епіскапамі на Грабарцы. Аднак Грабарка не ёсць ужо, як было яшчэ гадоў дзесяць назад, адзіным месцам масавага прытоку вернікаў, што ідуць і едуць, каб пакланіцца Праабражэнню Гасподняму. Іншай горкай, на якой апошнімі гадамі сталі масава збірацца вернікі на супольныя праабражэнскія святкаванні, вяртаючыся да традыцыяў, з’яўляецца Дзмітрыеўская горка побач Сакоў. Многа людзей прыходзіць у дзень Праабражэння Гасподняга таксама ў іншыя цэрквы, збудаваныя ў гонар гэтага свята, напрыклад, на могілках у Кленіках і Новым Беразове, а праабражэнскія богаслужэнні адбываюцца амаль ува ўсіх прыходах.

— Я памятаю, як людзі хадзілі ад нас у мінулым у паломніцтвы на святую Дзмітрыеўскую горку, — успамінаў настаяцель Мужчынскага манастыра ў Саках і манастырскага прыхода, архімандрыт Варсанофій, які родам з Гарадоцкай зямлі. — Пасля апошняй вайны паломніцтвы былі забаронены, а ўлада рознымі спосабамі старалася адцягнуць маладых людзей ад малітваў у цэрквах. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF