Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Тэатр для людзей

Ілона КАРПЮК

Кожны з нас мае свае ўлюбёныя бездарожжы, такія ўхабістыя дарогі, хаця кепскія, але свае. Адны падаюцца ў раёны забытых бездарожжаў недзе там пры беларускай мяжы, вандруюць з цячэннем Свіслачы ці назад. Частка з нас вандруе бездарожжамі Белавежскай пушчы, тудою, дзе турысты паяўляюцца не надта часта. Кожнаму належыцца кусок свайго „вэртэпу”. Зусім новыя бездарожжы жыхарам Падляшша паказалі у мінулы ўік-энд сябры таварыства „Паштоўка” — людзі „са свету”, якія сваё ўтульнае месца знайшлі якраз у вёсцы Палічна. „Паштоўка” з 2004 года прыносіць з сабою весткі са свету тэатра, музыкі, мастацтва, але ўпершыню вырашыла падзяліцца гэтым са сваімі суседзямі з іншых вёсак і гарадкоў.

Памежны фестываль

— Я быў у Кляшчэлях і Белавежы, а сёння чакаю таго, што будзе ў Гайнаўцы, — гаворыць Норберт, адзін з валанцёраў. — У час першых двух дзён фестывалю людзі паказалі, што з тэатрам можна добра гуляць, што патрабуюць і такой уцехі, а гэты фестываль можа адкрыць вароты для альтэрнатыўных мастакоў Падляшша. Думаю, што фальклорныя фэсты некаторым ужо пераеліся, а тут проста новая прапанова.

— А як можна стаць валанцёрам такога фестывалю?

— Хтось пазваніў да кагосьці, той да свайго сябра і такім чынам мая сяброўка запрасіла мяне да супрацоўніцтва, а я не адмовіўся. Дзякуючы гэтаму змог я нават стаць статыстам у парадзе „Свабоднага тэатра” з Беларусі.

Першы Міжнародны фестываль тэатраў „Вэртэп” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF