Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Помнік на мяжы

Мацей ХАЛАДОЎСКТ

Палова верасня 1960 года, дакладна субота 18 верасня. Больш як дзесяць гадоў мінула, як канчаткова была ўстаноўлена пасляваенная мяжа паміж ПНР і СССР, у тым з яго беларускай рэспублікай. Перасяленцы ўжо звыкліся са сваімі новымі ваколіцамі, з гэтага і таго боку мяжы. „Беластоцкая газета” інфармуе: на саміце ААН чакаецца Владыслаў Гамулка, у Беласток прыбывае партыйная дэлегацыя з Гродзеншчыны. Намеснік галоўнага рэдактара „Гродзенскай праўды” Андрэй Колас у гэтым выданні „Беластоцкай” публікуе тэкст „Савецкі чалавек”, добра аценьваны тагачаснымі ўладамі пісьменнік Аляксандр Амільяновіч крыху гістарычна прыдуманую аповесць „Арліны палёт”, а ў зале беластоцкага кінатэатра зайграе Ванда Вілкамірская.

Тым часам 18 верасня 1960 года на прысёлку Завелдажнік каля вёскі Беразіна грамадскім высілкам быў узнесены помнік памяці васемнаццаці савецкіх партызан і двух мясцовых, што загінулі ў сутычцы з гітлераўцамі ў заснежанае 4 сакавіка 1942 года.

Сёння Завелдажнік гэта лес. Назва засталася толькі на старых картах.

— Калісь былі тут палеткі і стаялі дамы. Сёння ўсё зарасло дрэвамі, — расказвае Багдан Дудко з блізкай Цісоўкі, што распаложана каля Беразіны, з другога боку прысёлка і вёскі Залешаны. Багдан Дудко са знаёмымі пад лясным помнікам часам запальвае знічы, адгортвае лісце. Чаму?

— Хтось жа мусіць аб гэтым памятаць, — пераконвае.

У Беразіне жыве толькі двое пажылых людзей — сястра і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF