Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Гінуць як на вайне

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам штораз часцей чуем аб дарожна-транспартных здарэннях, у час якія людзі гінуць або трапляюць у бальніцу. У Польшчы на дарогах гіне 5-6 тысяч людзей штогод, а раней у выніку дарожна-транспартных здарэнняў памірала нават па 6-7 тысяч чалавек у год. Гэтая вясна і лета былі асабліва небячпечнымі для жыхароў Гайнаўшчыны. Нават епіскап Міран перасцерагаў у пропаведзях у Свята-Троіцкім саборы гайнавян і прыезджых, каб перамяшчаліся на машынах толькі з дазволенай хуткасцю і прытрымліваліся правіл дарожнага руху.

Лепш спазніцца

— Калі выедзеш з дому запозна, едзь так, каб даехаць на месца прызначэння таксама спозненым, бо калі будзеш хацець не спазніцца, то можаш увогуле не даехаць, — заявіў епіскап Міран у час пропаведзі. Калі нядаўна паліцыянты затрымалі вадзіцеля са Швецыі, які ехаў з хуткасцю больш за 210 кіламетраў у гадзіну, тлумачыў ён, што прывык ездзіць па аўтастрадах Германіі, дзе няма абмежаванняў хуткасці і з прывычкі прыціснуў нагу на педаль і ў Польшчы. У Гайнаўскім павеце якраз недазволеная хуткасць з’яўляецца самай частай прычынай цяжкіх выпадкаў, у якіх гінуць людзі. Іншымі прычынамі дарожных аварый бывае выконванне манеўраў у недазволеных месцах ці знаходжанне за рулём нецвярозых вядзіцеляў.

— Адсутнасць уяўлення небяспекі, намнога перавышаная хуткасць, апярэджванне пад гару і на паваротах. Падумайце аб іншых вадзіцелях, — напісаў адзін з інтэрнаўтаў пасля смерці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF