Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

З далёкіх бакоў — у беларушчыну

Міра ЛУКША

Не першы раз сустракаем на Беласточчыне амерыканскага славіста Курта Вулгайзера. Убачыўшы, а асабліва пачуўшы яго, адразу хочацца спытацца: а адкуль вы прыехалі з Беларусі? Адкуль зацікаўленне беларушчынай у гэтага гарвардца, а таксама і ў тых, каго ён уцягнуў у гэтую нялёгкую і мала выгадную справу? Бо прывёз ён з сабою на летнюю школу — спачатку на Беласточыну, а пасля ў Беларусь — жменьку падобных сабе незвычайных амерыканцаў.

— Я, будучы яшчэ аспірантам, яшчэ ў 1988 годзе зацікавіўся беларускай мовай, гісторыяй беларускай мовы. Я тады займаўся гісторыяй кнігадрукавання ў славян, даведаўся пра выданні Францішка Скарыны. Можна сказаць, што мая цікавасць была больш у баку гістарычнай лінгвістыкі, а потым я зацікавіўся дыялекталогіяй і сацыялінгвістыкай. Адкуль я сам паходжу, цяжка сказаць, таму што мае карані з самых розных краін Еўропы; таму я сябе лічу еўра-амерыканцам. Ёсць у мяне продкі з Эльзаса, гэта таксама пагранічча, а акрамя гэтага з Англіі, з Ірландыі, з Нарвегіі, з Даніі. І нядаўна я даведаўся, што ўсё ж такі ёсць сувязь нават з Польшчай, бо продкі маёй мамы, як высветлілася, паходзілі з вёскі Гурков, па-польску гэта Гуркі-Нотэцке, на Любушскай зямлі. Былі яны нямецкамоўныя, але цікава, што яшчэ ў семнаццатым стагоддзі ў гэтай вёсцы пастары скардзіліся на тое, што не могуць свае казанні даваць на нямецкай мове, паколькі там ніхто не разумее па-нямецку... Я нарадзіўся ў Штатах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF