Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Памылкі (2)

Васіль САКОЎСКІ

З другога боку помніка савецкім салдатам на гайнаўскім вайсковым могільніку надпіс на рускай мове, а з другога — на беларускай. Усё здавалася б, тут добра, культурна, дэмакратычна. Каб не адно „але”...

Вось арыгінальны рускі тэкст: „Памяти офицеров и солдат Красной Армии покоящихся на этом кладбище погибших в борьбе с немцами в Хайнувце и её окрестностях в июне 1941 годи и июле 1944 года. Общественность Хайнувки 2009”.

А вось беларускі: „Памяці спачываючых на гэтых могілках афіцэраў і салдатаў Чырвонай Арміі загінуўшых падчас барацьбы з немцамі ў Хайнаўцы і яе аколіцах у червені 1941 году і ў ліпені 1944 году. Грамадскасць Хайнуўкі 2009”.

Цяпер давайце дакладненька прыглянемся тэкстам і пашукаем гэтага „але”.

Па-мойму слова „покоящихся” — гэта яшчэ не зусім па-руску... „В июне 1941 годи” — зусім не па-руску. „Червень” па-беларуску пішацца не з „е” а з „э”. Ну і ў абодвух тэкстах зусім скалечылі прыгожую назву нашай Гайнаўкі: „Хайнувце, Хайнувки, Хайнаўцы, Хайнуўкі”. Мала ўжо бракавала назваць яе зусім вульгарным словам. Каму гэта патрэбна?! Як на адзін помнічак штосьці замнога гэтых „але”. А гэта ж помнік-памяць — разлічаны на доўгія, доўгія гады. Нас ужо не будзе, а ён будзе свечдыць аб „покоящихся в Хайнувки”.

Чаму ў рускім і беларускім тэксце Гайнаўка называецца Хайнуўкай, калі ў польскім тэксце і карэннае мясцовае насельніцтва называла і называе яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF