Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Жыццё ў крэдыт

Віктар САЗОНАЎ

Колькі ваўка не кармі, ён усё адно ў лес глядзіць. Так сцвярджае беларуская народная мудрасць і пацвярджае сённяшняя беларуская рэчаіснасць. І колькі Еўропа не дае беларускаму рэжыму крэдытаў і не паказвае мажлівых перспектыў, кіраўніка Беларусі больш прываблівае Расія.

Вось і зараз Аляксандр Рыгоравіч нечакана стартануў у Сочы. Нечакана, хутка і рашуча. Як гаворыцца ў народзе — без аб’яўлення вайны. Праўда, перад ад’ездам паспеў пакрытыкаваць Захад і пахваліцца тым, што ў нас з Расіяй не проста дзелавыя адносіны, і нават не добрыя, а выдатныя.

А яшчэ начальнік беларускай дзяржавы паабяцаў, што калі заходнія палітыкі будуць ставіць перад беларускім рэжымам нейкія ўмовы, то ў іх нічога не атрымаецца. Ён нібыта гатовы працаваць і з Еўропай, і з Амерыкай, але ўладу аддаваць апазіцыі не збіраецца. І ніхто не зможа гэтую ўладу ад яго адабраць і нікому не зможа перадаць. І заявіў, што мы ў зямлянкі пойдзем, але добрае жыццё забяспечым.

Нічога нечаканага ў такіх заявах няма. Рана або позна так павінна было адбыцца. І адбылося б у кожным выпадку. Можна, канешне, было павадзіць Еўропу за нос яшчэ нейкі час, але ж перад паездкай у Расію трэба было паказаць неяк сваю адданасць старэйшаму брату. Таму гэтыя словы былі сказаны цяпер, а не пазней.

І вось ужо два славянскія прэзідэнты будуць нешта вырашаць у Сочы і пасмейвацца з еўрапейскіх давальнікаў крэдытаў. Ды і сапраўды ёсць з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF