Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

Грабарка — малітва і сіла

Міхась СЦЕПАНЮК

— У Грабарцы ёсць нейкая вышэйшая сіла, якая сюды прыцягвае, — гаворыць паломніца з Бельска-Падляшскага. — Духоўная атмасфера пануе не толькі падчас самога Спаса, але і падчас пілігрымкі, — дадае.

— Грабарка гэта крыніца духоўнасці і хаця тут многа людзей, гэтае месца дае нагоду спазнаць духоўны спакой, — тлумачыць маладая дзяўчына, — і можа таму так шмат людзей прыязджае сюды з усяго Падляшша і усёй Польшчы.

У гэтым годзе, як заўсёды, гара Грабарка на свята Праабражэння Гасподняга прыцягнула некалькі тысяч праваслаўных вернікаў з усяе Польшчы і замежжа. На „гару крыжоў” прыехалі і прыйшлі яны з сапраўды рознымі намерамі: хто падзякаваць Усявышняму, хто прасіць дапамогі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Хаця штуршкі і прычыны розныя, мэта адна — Грабарка, найважнейшы праваслаўны санктуарый у Польшчы.

— У гэтым годзе, на жаль, не давялося мне прыняць удзелу ў паломніцтве і вельмі шкадую, бо гэта непаўторны духоўны досвед, — гаворыць мне маладая дзяўчына з Бельска.

Фактычна, многія вернікі не ўяўляюць сабе іншага спосабу прыбыцця на святую гару, чым пілігрымаванне супольна з іншымі паломнікамі. Некалькі дзён падарожжа, супольнай малітвы, посту, роздумаў даюць сілу, каб, дайшоўшы ўжо на святое месца, тройчы абысці царкву Праабражэння Гасподняга на каленях і паставіць побач яе крыж, які з сабою прынеслі. І якраз з за тысяч крыжоў, прыношаных штогод паломнікамі, Грабарку называюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF