Ніва № 34 (2780), 23 жніўня 2009 г.

Белая пілігрымка

Ганна КАНДРАЦЮК

Мой сваяк пакрыўдзіўся, калі замест „грыля” я выбрала пілігрымку ў Супрасль:

— Daj spokój, Anka! — іранізаваў ён. — Pielgrzymki to rozrywka dla ubogich!

— No, to pasuje! — адказала я.

Мой выбар не падабаўся і жонцы сваяка. Як большасць беластоцкіх прадстаўніц прыгожага полу, яна не ўяўляла, што можна кудысьці адправіцца без мужыка ці сяброўкі. Чаму? Бо што людзі падумаюць. Адразу здагадаюцца, што ў вас сямейныя непаладкі. Калі муж не ідзе з табой побач, ён павінен прыехаць на машыне ў Супрасль і забраць дахаты. Каб усе бачылі, што вы разам. Інакш пойдуць плёткі...

Праз момант я ўявіла як спрацавала б інструкцыя сваячкі ў маёй сітуацыі. Як мой муж-цыкліст замест на машыне прыязджае на ровары. Як расчаравала б яе ўласнае ўяўленне пра сямейнае шчасцейка.

Так ці інакш люблю заклапочанасць і перасцярогі ў мой адрас. І, нягледзячы на плёткі, як кожны год, без мужа і сяброўкі, адправілася я ў пілігрымку ў Супрасль.

Каля царквы ў Беластоку я сустрэла знаёмую сямейку. З іх хаты адправіліся чатыры асобы: дзве дачкі, маці, бабуля...

— А дзе згубілі бацьку? — пацікавілася я.

— Ён на машыне прыедзе за намі ў Супрасль, — сказала Л. Пасля сямейка пачала выхваляцца турыстычнымі аповедамі. — Учора вярнуліся мы з Крыма. Ах, як цудоўна адпачывалі, не расказаць. Ну, проста фантастыка. Мусова сустрэцца, здымкі пабачыць.

Крымскія канікулы — бясспрэчны гіт сезона. Дзе не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF