Ніва № 34 (2780), 23 жніўня 2009 г.

Ад палаца засталася толькі брама

Пётр БАЙКО

Адзінай рэшткай ад палаца, збудаванага у Белавежы ў 1889-1894 гадах па заказе цара Аляксандра ІІІ, засталася брама. Яна, гэтак як і палац, збудавана была з чырвонай цэглы. Змяшчаліся ў ёй вартавы пост і арсенал (цэкгаўз), апрача таго праз яе ўвозілі ў палац апал, харчы, абсталяванне, мэблю.

Палац быў падпалены ў ноч з 16 на 17 ліпеня 1944 года салдатамі венгерскага атрада, які супрацоўнічаў з немцамі. Сталася гэта падчас вызваляння савецкімі войскамі тэрыторыі Белавежскай пушчы з пад нямецкай акупацыі. Руіны палаца, праўду кажучы, надаваліся для адбудовы, але з прычыны недахопу разважнасці і адказнасці тагачасных улад Белавежы, былі разабраны ў 1961-1962 гадах.

Тая ж доля чакала і браму. На шчасце, з за разумнага стаўлення белавежскіх экскурсаводаў ПТКТ, аб’ект уцалеў. Сёння ён радуе вочы ўсіх турыстаў, якія наведваюць Белавежу.

Ваяводскі захавальнік помнікаў старадаўнасці ў Беластоку 20 кастрычніка 1981 года занёс гэты аб’ект у спісак помнікаў старадаўнасці тагачаснага Беластоцкага ваяводства.

Цікавая гісторыя брамы. Падчас І сусветнай вайны немцы ўладзілі ў ёй тэлеграфную станцыю. З таго перыяду захавалася паштоўка з брамай і нямецкімі салдатамі пры ёй. Яна — зараз вялікая рэдкасць.

У міжваенны перыяд брама выкарыстоўвалася як жыллёвае і складское памяшканні. У 1930 годзе тут жыў возчык Уладзімір Ліцкевіч, які працаваў у Нацыянальным парку.

Пасля вайны, у 1955 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF