Ніва № 34 (2780), 23 жніўня 2009 г.

Былі школы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Крывую заходжу ў такое надвор’е, калі невядома, ці хмары зацягнуцца ў дажджавыя, ці разыдуцца ў светлыя аблокі. Таму вуліца пуставатая, адно мабільная крама з хлебам прымушае сялян паказацца на вуліцу. Заходжу ў солтысаву хату, бо хачу пра мінулае распытаць ягоную маці, якой толькі шэсць гадоў да таго юбілею, аб якім гаворка ў найпапулярнейшай у нас польскай застольнай песні. Але малодшыя гаспадары пераконваюць мяне, што бабулька, хаця выглядае выдатна, сёе-тое прызабыла, ды ёсць у вёсцы яшчэ іншая старажылка, якая напэўна ўсё помніць...

Гаворка тады закранае саму вёску, якая едзе на тым самым кані, што і большасць усіх нашых тутэйшых вёсак. Яшчэ жыве тут каля дзвюх соцень душ, яшчэ многія хаты стаяць, хаця іх від у апошнім часе набірае штораз шырэйшы спектр. На некаторых відаць іхнюю метрыку, іншыя амалоджаны сродкамі цяперашняй будаўнічай касметыкі. У Крывой звыш сотні нумароў хат, звыш дзесятка з іх ужо пустуе. А абнаўляюць хаты гарадскія патомкі мясцовых сялян, хаця ёсць і вонкавыя прышэльцы. Дзве хаты ў Крывой купілі варшавякі, адну — беластачанін.

Вуліца ў Крывой шырокая, перад многімі падворкамі пасаджаныя паабапал платоў кветкі. У адным месцы з вулічнага бруку вырастае высокая мальва-самасейка, што мо з’яўляецца сведчаннем наяўнасці пэўнай эстэтыкі мясцовых сялян або звычайнай ціхасці вёскі. Хаты абнаўляюцца новай вонкавай абліцоўкай, на шматлікіх ляжыць бляха заміж ранейшага шыферу. Некаторыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF