Ніва № 34 (2780), 23 жніўня 2009 г.

Запусты са жнівом

Аляксей МАРОЗ

Людзі з настальгіяй успамінаюць дзяцінства незалежна ад таго ці лёгка, ці цяжка тады жылося, ахвотна вяртаюцца думкамі ў гады юнацтва. Добрай нагодай для ўспамінаў былі юбілейныя ХV „Спасаўскія запусты”, наладжаныя 9 жніўня ў амфітэатры ў Бельску-Падляшскім і ў вёсцы Кошкі Арлянскай гміны. Хаця сабраныя на мерапрыемстве не забылі аб цяжкай працы, калі жніво і астатнія палявыя работы выконваліся ўручную, больш успаміналі супольныя бяседы, гульні і спевы, якія ў мінулым ладзіліся ў святочныя дні. Пра колішнія жніўныя абрады і песні напаміналі выступаючыя на сцэне калектывы. Аднак нельга сказаць, што бельскае мерапрыемства было ладжанае для старэйшых людзей. Прыбыло на яго таксама многа малодшых жыхароў Бельска-Падляшскага і наваколля, дзетак і моладзі, якія, побач сучаснай музыкі, любяць таксама паслухаць даўнія беларускія песні. Пры гэтым на сцэне выступілі маладыя ўдзельнікі бельскіх калектываў „Жэмэрва” і „Антракт”, якія выконваюць аўтэнтычны мясцовы фальклор.

— Шануйце беларускую культуру і ўсё, што роднае. Шануйце самога сябе, — заявіў са сцэны дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк, адкрываючы юбілейнае мерапрыемства. Напомніў ён пра супрацоўніцтва бельскага беларускага асяроддзя з гмінамі Бельшчыны, у якіх пражываюць беларусы.

З выступаў беларускіх калектываў з Бельска і з Арлянскай гміны распачаліся сёлетнія „Спасаўскія запусты” ў вёсцы Кошкі. Адбылося там асвячэнне святліцы пасля яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF