Ніва № 34 (2780), 23 жніўня 2009 г.

Памылкі (1)

Васіль САКОЎСКІ

Лічу, што маёй і нашай памылкай было тое, што аддалі мы свае галасы за Антона Мірановіча ў еўрапарламенцкіх выбарах. Проста, абулі нас, выбаршчыкаў, у лапці. Стартуючы з чацвёртага месца ніякіх шанцаў на поспех А. Мірановіч не меў і не мог мець. Аб гэтым і нашы спецыялісты па выбарах, і сам А. Мірановіч, павінны былі ведаць адразу і не марочыць нам, выбаршчыкам, галовы аб нібыта шанцах і карысцях для нашага рэгіёна і нашай меншасці. Няможна так бяздарна марнаваць народны давер і падтрымку. Нашы галасы, аказалася, паслужылі зусім чужому нашаму рэгіёну і, тым больш, нашай меншасці чалавеку. Да лямпачкі яму ўсё гэта! Аб усіх выбарчых складанасцях і камбінацыях наш электарат не мог ведаць, а А. Мірановіч і яго памагатыя павінны былі ведаць і на такі варыянт не згадзіцца, калі ім залежыць на даверы і падтрымцы нашага грамадства.

Згаджаюся таксама з крытыкай А. Мірановіча М. Боўтрыкам у яго артыкуле „Postaw na nas” у сёмым нумары „Przeglądu Prawosławnego”. Такое стаўленне прафесара-царкоўніка да ўніі многім праваслаўным можа, канешне, не падабацца...

Ужо лепей было б, здаецца, аддаць свой голас за Я. Сычэўскага, хоць я не з’яўляюся вялікім яго староннікам. За высокую даніну, напрыклад, невядома за што ўзятую ім з Беларускага музея ў Гайнаўцы. І хоць ён таксама ніякіх шанцаў на перамогу не меў, то гэтыя галасы маглі б дапамагчы, напрыклад, Івінскаму, які, на маю думку, больш спрыяльны нашаму рэгіёну і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF