Ніва № 34 (2780), 23 жніўня 2009 г.

За дзень ацверажэння!

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Усе на дзень цвярозасці!”, „Ударым мінералкай і ліманадам па саракаградусных напоях!”, „Алкаголь — злосны вораг нашай магутнасці!”, „П’ючы толькі ваду, ты памагаеш грамадству!”. Прыблізна пад такімі лозунгамі прайшоў у мінулую пятніцу ў Гродне чарговы так званы дзень цвярозасці. Стрэліла ж у нечыю чыноўніцкую галаву такое глупства. А можа гэта і не бздура ўвогуле, а чысты эканамічны разлік? Пра запланаваны дзень цвярозасці было абвешчана заранёў. І напэўна продаж алкаголю за адзін папярэдні дзень прынёс выручкі дзяржаўным крамам намнога больш, чым за звычайныя два. У гэтым сэнсе разлік на псіхалогію чалавека быў беспамылковым — нашы людзі ў такіх сітуацыях бяруць усё ў запас. Парадаваліся бясспрэчна і рэстаратары, якім быў зроблены сапраўдны падарунак. Рэч у тым, што ў пятніцу, акурат пасля працоўнага тыдня, колькасць ахвотных „зняць напругу” ўзрастае ў некалькі разоў. Так што ўвечары ў барах, рэстаранах і кафэ Гродна было нават носа не ўбіць. А гарэліца лілася ракой.

Для квазіграмадства заўсёды характэрная кампанейшчына і стаднасць. Таму кожны, хто не прымае гэтых правілаў паводзін, палічыў за гонар проста нават ужо ў абед зайсці ў кнайпу і кульнуць сто — сто пяцьдзесят „пратэстных” грамаў. Бо каб выявіць такой формай пратэст, мужнасці хопіць у кожнага, хто не згодзен з абсурднымі метадамі змагання за цвярозасць.

Не такой недарэчнай забаронай прадаваць алкаголь у нейкі канкрэтны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF