Ніва № 34 (2780), 23 жніўня 2009 г.

Бо такая зменлівасць спраў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта была падзея прынамсі агульнапольскага маштабу, хоць адбывалася ў маленькай вёсачцы Лапічы непадалёк Крынак. А, можа было такім таму, што там якраз вядомы ў свеце мастак Лявон Тарасэвіч з Валіл, прафесар варшаўскай Акадэміі мастацтваў першы раз сярод палеткаў і лясоў прадставіў свае працы. — Праз год запрашу ў гэтыя ваколіцы каля дзесятка масцітых мастакоў з Польшчы і пастараемся зрабіць вялікую выставу дзесьці ў полі. Можа, удасца мне запрасіць Крыстыну Янду, каб дзесьці тут паставіла нейкую грэцкую трагедыю, — прадказваў „Ніве” ў час вернісажу.

У пятніцу, дзень да свята Польскага Войска, у агратурыстычную гаспадарку спадарства Маршалкаў у Лапічах з’ехаліся тлумы аматараў мастацтва Лёніка, як завуць яго сябры, быццам у нейкую прэстыжную еўрапейскую галерэю, у якіх мастак што і раз гасцюе. Выстава прысвечана пісьменніку з Крынак Сакрату Яновічу і з’яўляецца завяршэннем Беларускага трыялогу, штогадовага міжнароднага літаратурнага спаткання, арганізаванага Сакратам Яновічам і яго Згуртаваннем Villa Sokrates (Лявон з’яўляецца членам улад гэтага Згуртавання). Сам пісьменнік не мог паявіцца на вернісажы; прабываў у той час у санаторыі. Аб ім у размове з „Нівай” гаварыў яшчэ да адкрыцця выставы маэстра Тарасэвіч:

— Я абавязаны яму ўсё, што элементарнае ў жыцці. Тое, чаго не мог даць мне бацька, сям’я ў сэнсе інтэлекту і беларускай свядомасці.

Герой вернісажу яшчэ ў апошнюю хвіліну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF