Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Гайнаўскі рок-н-рол

Ілона КАРПЮК

Амаль пусты пляц перад сцэнай у гайнаўскім амфітэатры. Нервова бегаюць маладыя людзі з бэджамі „Арганізатар” і „Валанцёр”, але нервы толькі іх аб’ядноўваюць.

— Штосьці ўрэшце дзеецца для маладых, — кажа ліцэіст Ігар, — дык падумаў: памагу!

Не толькі Ігар захацеў стаць часткай новага праекта, да якога падрыхтоўка пачалася многа месяцаў раней. Яго старэйшая сястра, хаця вучыцца ў Варшаве, ужо пару гадоў дапамагае і пры „Басовішчы”, і пры мерапрыемствах, ладжаных Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы. Працамі кіруюць два маладыя бацькі: Тамаш Ціханюк і Тамаш Анікіюк. Гэта проста ідэйныя хлопцы, закаханыя ў музыку рок і панк, якія ведаюць свае карані і адчуваюць сувязь з родным месцам — Гайнаўкай.

Малы штуршок, значыць, штуршочак

За мінулыя гады права на адзіны сапраўдны рок-фестываль у нашым „беларускім” рэгіёне „ўзурпавала” сабе „Басовішча”. Думаю, мала хто ўяўляў сабе, што ёсць патрэба і прастора на іншы рок-фестываль. Большых музычных падзей наогул па адным у рэгіёне. На фоне такіх гігантаў як „Przystanek Woodstock”, „Open’er Festival” у Гдыні, „OFF Festival” у Мыславіцах ці „Eko Union of Rock” у Вэнгажэве наша „Басовішча” здаецца быць невялічкім па маштабе, а калі б глянуць на праграму, то пераважае ў ім беларуская музыка (лепш сказаць з Беларусі або з беларускім тэкстам). Такім чынам месца на чарговыя лакальныя музычныя мерапрыемствы напэўна ёсць, толькі трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF