Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Як Сакрат Яновіч трапіў у архіў

З Ганнай ЗАПАРТЫКАЙ — дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, першай даследчыцай творчасці Сакрата Яновіча, госцем „Трыялогаў”, гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

— Сакрат Яновіч не без прычыны ганарыцца тым, што як адзіны беларускі літаратар Беласточчыны ўжо „ляжыць” у архіве.

— На жаль, пакуль ён адзін. Беласточчына — гэта ўнікальная з’ява ў гісторыі літаратуры і мастацтва. Тут можам гаварыць пра цэлую плеяду творцаў.

— Як выглядаў шлях Сакрата Яновіча ў архіў?

— Ініцыятарам перадаць сваю спадчыну ў архіў быў сам Сакрат Яновіч. Рыхтуючыся да даклада на „Трыялогах”, я падымала многія дакументы, у тым ліку і справу, якая фіксуе пачатак фондаў. Усё пачынаецца з 1981 года. Няма сведчанняў, што гэта да яго звярталася кіраўніцтва архіва і падштурхнула ідэю. Ёсць ліст, які сведчыць, што ідэя стварылася ім самім. Першая частка дакументаў збіралася дзесяць гадоў, таму што безупынна адбываліся нейкія падзеі ў жыцці пісьменніка, пісаліся творы, ён сам апрацоўваў рукапісы і аддаваў іх. А ў 2007 годзе я тут была і атрымала яшчэ вялікую частку дакументаў.

— Ці на 1981 год архіў меў ужо прыватныя фонды паасобных пісьменнікаў?

— Архіў працуе з 1960 года, на той час ён ужо меў за 200 фондаў пісьменнікаў БССР. На той час быў ужо архіў Янкі Брыля, Васіля Быкава, Максіма Танка, Алеся Адамовіча...

— Якія цэнныя дакументы можа знайсці даследчык у фондах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF