Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Майсеневы прапановы

Успаміны былога старшыні Ваяводскага праўлення Гмінных кааператываў у Беластоку Яна Вяжбіцкага, які ў 1962-1970 гг. супрацоўнічаў з Канстанцінам Майсенем.

Павятовае праўленне Гмінных кааператываў у Гайнаўцы праводзіла сваю гаспадарчую дзейнасць на вясковай тэрыторыі ўсяго павета. Зводзілася яна да забеспячэння вясковага насельніцтва прадуктовымі і прамысловымі таварамі ды сродкамі для сельскагаспадарчай вытворчасці, скупкі збожжа і жывёлы. У гайнаўскай сядзібе ППГК працавалі мясны завод, пякарня і разлівачны цэх. Вельмі важнай задачай была кантрактацыя пладоў і жывёлы. Ад выканання плана кантрактацыі залежала забеспячэнне гарадскога насельніцтва ў збожжавыя прадукты, мяса і мясныя вырабы. У кожнай гміне былі свае базы скупкі, склады мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін. У гмінных цэнтрах магазіны змяшчаліся ў адмыслова ўзведзеных будынках. Прапанавалі яны шырокі асартымент тавараў. Але ўжо вясковыя крамы працавалі ў прыватных хатах, найчасцей у адным памяшканні, без складской базы і праточнай вады. Гігіенічныя ўмовы ў іх былі скандальнымі. Інвестыцыйныя патрэбы ў вясковым гандлі былі вялікія — неабходна было пабудаваць новыя крамы і складскія збудаванні.

Пасада старшыні Павятовага праўлення Гмінных кааператываў была тады ў наменклатуры Павятовага камітэта ПАРП. Ваяводскае праўленне Гмінных кааператываў прапанавала кандыдатуру, а камітэт разглядаў яе і канчаткова зацвярджаў. Перад гэтым мы праводзілі размовы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF