Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Зноў крадуць быдла

Міхал МІНЦЭВІЧ

Жывёлы ў гаспадарцы — каровы ці коні — здаўна былі неабходнымі спадарожнікамі чалавека, гарантуючы ягонае пражыванне. Сучаснае жывёлаводства адбываецца на пашы, яно рызыкоўнае стратамі і суправаджаецца стрэсам у дадатак да працаёмкасці. Па гэтай прычыне многія сяляне больш схільныя займацца расліннай вытворчасцю. Цяперашнія законы аб ахове бяздомных сабак і ваўкоў ды беспрацоўе ці — лепш сказаць — пошукі лёгкага заробку ствараюць небяспеку гаспадарскай жывёле. У Арлянскай і суседніх гмінах каля 2000 года страты наносілі бяздомныя сабакі (было ў „Ніве” ад 23.07. і 29.10. 2000 г.), ваўкі („Ніва” ад 26.09.1999 г.), а два гады таму ваўкі падышлі пад самую Орлю („Ніва” ад 07.10.2007 г.) У 2004 годзе былі выпадкі пакраж коней з паш („Ніва” ад 01.08.2004 г.) Агулам у Арлянскай гміне можна падлічыць звыш дваццаці такіх здарэнняў у мінулых гадах (ад сабак, ваўкоў і зладзеяў). Раней кралі па начах, але зараз зладзеі крадуць нахабна, сярод белага дня, зарэзваючы быдла на пашы і забіраючы ад яго кавалкі ялавічыны, быццам некаму на закуску. Бывае, што крадуць цяля на раты, калі на пашы падрэзваюць горла, а пасля цягнуць яго на ланцугу — яшчэ жывое — далей, каб схавацца і там забраць мяса. Так здарылася каля Вулькі 11 ліпеня г.г. пасля поўдня ў спічкоўскага селяніна Юркі Хаманскага. Бяда за ім не ходзіць у адзіночку, бо годам таму быў ён моцна паранены адной са сваіх кароў. Цяпер ён гладзіць тую карову, быццам дзякуючы, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF