Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Збожжавая прадукцыя стала нерэнтабельнай

Аляксей МАРОЗ

Хаця сёлетні ўраджай на Беласточчыне ў агульнасці можна лічыць задавальняючым, дык ёсць месцы, дзе збожжа абрадзіла слабавата. Затое, напрыклад, побач некаторых вёсак на Гайнаўшчыне, дзе знаходзяцца якасныя землі і гаспадары рашыліся пасеяць на іх многа азімай пшаніцы, ураджай ад яе быў настолькі добрым, што намалацілі нават па больш чым 5 тон з гектара. Аднак у гэтым годзе збожжа моцна патаннела і нават гаспадары, што сабралі многа пшаніцы або жыта, не хочуць прадаваць яго за невялікія грошы. Земляробы нервуюцца яшчэ з за павышэння цаны камбайнавання, што робіць вырошчванне жыта ці аўса нерэнтабельным. Каб не было непасрэдных еўрасаюзных даплат да апрацоўваных палёў у перспектыве чарговых гадоў, у многіх вёсках маментальна маглі б узнікнуць аблагі, а з часам паявіліся б на іх самасейкі і пралескі.

— Вельмі мала плацяць цяпер за збожжа. Гаспадары абураныя такой цаной. Ізноў земляробаў абулі ў лапці, а пасрэднікі зарабляюць, — заяўляе спадар Міраслаў з Орлі, які гаспадарыць на невялікіх кавалках зямлі. — Частку майго збожжа дашчэнту вымалаціў у канцы чэрвеня віхор. Іншае збожжа прыгожае.

Едучы з Гайнаўкі ў Старое Беразова, у напрамку якасных зямель, на адрэзку можа шасці кіламетраў я ўбачыў сем камбайнаў, якія малацілі сухое збожжа.

— Надвор’е ў час жніва прыгожае, а і ўраджай сёлета добры. Азіміну ў нас практычна змалацілі, а ўжо ўзяліся і за ярыну, — заяўляе Рыгор Мароз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF