Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Кніжка пра падманную сілу выдумкі

Ганна КАНДРАЦЮК

Альгерд Бахарэвіч, Сарока на шыбеніцы, Менск 2009, выдавец: І. П. Логінаў (раман, 353 стар.).

Доўгі час здзіўлялася я сабе самой, бо пры адсутнасці дзеяння „Сароку на шыбеніцы” хацелася дачытаць да канца. І не ішло тут пра сам канец; ён — значыць смерць галоўнай гераіні — абвешчаны ўжо ў пачатку рамана. Магчыма, я разлічвала на хібы і слабыя бакі кніжкі, каб папікнуць аўтара. Мне не падабалася цягнуць „пра нішто”, але вабіла жывая, пластычная фраза, гумар, інтэлектуальны пераклік з сусветнымі творамі мастацтва, натуральная беларушчына. У рэшце рэшт я перастала дашуквацца сэнсаў і, як удзельніца камп’ютарнай гульні, стала хвалявацца разам з Веранікай, галоўным персанажам, за нішто. Разам з ёй я асуджала яе прыдуманыя экстрэмчыкі з усякімі вычварэнствамі, жахамі, дурнымі спадзяваннямі. Паразы ў віртуальным свеце здаваліся важнейшымі за рэальныя (жыццёвыя хібы і абмежаванні гераіні не хвалявалі так моцна; яны былі настолькі безнадзейныя, што ад пачатку здаваліся пройгрышнымі).

Альгерд Бахарэвіч настолькі кпіць з танных містыцызмаў вакол смерці (асабіліва Паўлы Каэльё і яго рамана „Вераніка вырашае памерці”), што чытач атрымлівае палёгку ад шчаслівага заканчэння, значыць, ад трагічнага сканання гераіні. У яе безнадзейным становішчы смерць явіцца ласкай лёсу. Вераніка згіне з рук мсціўца-апазіцыянера, які, як з пад зямлі, урываецца ў кабінет і пазначыць яе смерць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF