Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Істэрыя

Віктар САЗОНАЎ

Над Грузіяй пранёсся смерч. Як перадалі тэлевізійныя навіны, ён быў кароткі, але вельмі моцны і разбуральны. Зараз грузіны падлічваюць выдаткі, ліквідоўваюць наступствы катастрофы, адбудоўваюць разбуранае.

А вось над Расіяй грузінскі смерч не знікае. Нават сам Мядзведзеў, які намінальна лічыцца прэзідэнтам Расіі, некалькі дзён запар не вылазіў з блакітных экранаў расійскіх тэлеканалаў, каб „патрыятызаваць” на тэму расійска-грузінскай вайны, у гонар гадавіны ваеннай перамогі Пуціна над Саакашвілі. І „патрыятызаваў” аж да нейкай ненармальнай, апантана-маніякальнай істэрыі. Сцвярджаў, што Расія ўстала з каленяў і прымусіць увесь свет з ёй лічыцца. Хто і калі паставіў Расію на калені і хто з ёй зараз не лічыцца пераемнік Пуціна не канкрэтызаваў.

Яго словы і выказванні іншых расійскіх палітыкаў многіх людзей моцна напалохалі. Сталі нават з’яўляцца паведамленні, што Расія зноў увядзе свае войскі ў Грузію і будзе ваяваць да тае пары, пакуль не наваюецца, ці хаця б пакуль не знішчыць галоўнага грузіна. Ды і падставы для такіх падазрэнняў сур’ёзныя. Расійскія ваенныя сталі казаць, што грузіны пачалі абстрэльваць Абхазію і Паўднёвую Асецію ды яшчэ блокпасты расійскіх міратворцаў. Усё дакладна як год таму, калі гэтая вайна і пачалася.

Ды калі пакапацца ў расійскай гісторыі тых часоў, калі расійскі народ быў у палоне такіх улад як зараз, і ў палоне тых рэжымаў, якімі ганарыцца сённяшні, то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF