Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

Чалавек павінен есці тое, што карова!

Ганна КАНДРАЦЮК

З Валерыем Санько — журналістам, пісьменнікам, медыкам, выдаўцом, народным лекарам, прыкметаўцам, ведуном, пастаянным удзельнікам з’ездаў беларусаў свету, ладжаных МГА ЗБС Бацькаўшчына”, гутарыць Ганна Кандрацюк.

Якія добрыя рады чытачам „Нівы” падкажа народны лекар са Случчыны?

— Я ўсё жыццё працую ў выдавецтвах, лячэбнай справай не займаюся.

Вы ж самі ў час выступленняў перад удзельнікамі Пятага З’езда беларусаў свету назвалі некалькі разоў сябе народным лекарам...

— Народнай медыцынай я займаюся другасна. Калі нехта захварэе і просіць у мяне дапамогі — я дапамагу.

Я разумею, Вас трэба шукаць праз людзей, напаўзасакрэчаным, прыватным каналам?

— Я не хачу ніякай рэкламы. Дапамагаць — надта няўдзячная справа. Я не гавару пра заплату. Калі пытаюць мяне колькі трэба, я прынцыпова адказваю: нічога не трэба.

Я ведаю, што сярод Вашых пацыентаў ёсць палітыкі, важныя асобы.

— Не гаварыце „пацыенты”! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF