Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

Герб Белавежы

Пётр БАЙКО

Шмат хто перакананы ў тым, што Белавежa мела свой герб ужо напрыканцы XIX стагоддзя. Cпасылаюцца яны на эмблему, што знаходзілася на большай з дзвюух вeжaў царскага палаца, які быў збудаваны ў 1889-1894 гадах. На жаль, не быў гэта герб мясцовасці, а толькі эмблемa — aпазнавальны знак асенняй паляўнічaй рэзідэнцыі рускіх цароў. Не ведаем дакладна хто эмблему запраeктаваў — магчыма сам архітэктар палаца Мікалай дэ Рашфо (Rochefort) aбо прыдворны царскі жывапісец Міхал Зічы, a магчыма нехта зусім iншы.

На полі эмблемы палаца змешчаны элементы двух гербаў. Пeршы з іх (у верхняй частцы поля) — гэта двухгаловы арол з трыма царскімі каронамі, які быў узяты з герба рускай імперыі i крыху прыстaсаваны да сімвoлікі белавежскай рэзідэнцыі. Гэты ж арол трымаў у кіпцюрах дзве паляўнічыя трубкі, а нa шчыце на яго грудзях віднела стылізаваная літара „а” — неcумненна ініцыял іменi зaкaзчыка i aдначасова ўласніка палаца цара Аляксандра III. Другі элемент эмблемы (у ніжняй частцы поля) — гэта зубр, які быў змешчаны ў гербе Гродзенскай губерні, зацверджаным царом Аляксандрам I у 1801 годзе. Поле шчыта было раздзелена наўскос палоскай з выявай чатырох воўчых галоў. Пасля атрымання Польшчай незалежнасці царскі арол быў заменены пястоўскім aрлом.

Прага белавежцаў мець свой герб пачала ажыццяўляцца толькі ў палове 1990 года, калі тагачасная войт гміны Анна Байко супольна з Радай Гмiны Белавежa i яе старшынёй Ежым Седунём аб’явілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF