Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

Адкуль пайшлі беларусы?

Сяргей ЧЫГРЫН

На Гродзеншчыне адбылася прэзентацыя кнігі „Нацыянальнасць — беларус” беларускага гісторыка з Беластока Алега Латышонка. Прэзентацыя прайшла ў Бярозаўцы, Мастах, Ваўкавыску і ў Слоніме.

Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алег Латышонак скончыў гістарычна-філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У лютым свет пабачыла яго сур’ёзная манаграфія „Жаўнеры БНР”. І вось на днях з’явілася яго новая фундаментальная праца — кніга „Нацыянальнасць — беларус”.

На прэзентацыі ў Слоніме слынны гісторык пачаў сваю сустрэчу найперш з кнігі „Жаўнеры БНР”, якая з’яўлялася яго кандыдацкай дысертацыяй. На польскай мове кніга выйшла з друку ў Беластоку ў 1995 годзе пад загалоўкам „Białoruskie formacje wojskowe 1917-1923”. „Яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў я натрапіў на кніжку Марыяна Брандыса „Каралеўства Беларусі”, у якой першы раз прачытаў добрае слова пра балахоўцаў, ды яшчэ ў сувязі з нейкім загадкавым Каралеўствам Беларусі, — сказаў спадар Латышонак. — З той пары я заняўся спярша асобай генерала Булак-Балаховіча, а потым мяне зацікавілі ўсе асобы, якія змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Так з’явілася кніга „Жаўнеры БНР”.

Далей гісторык прызнаўся, што ўсё жыццё яго хвалявала пытанне: адкуль пайшлі беларусы і сама назва Беларусь? „Я пачаў збіраць матэрыялы, якія ляглі ў аснову маёй доктарскай дысертацыі, прысвечанай пачаткам беларускай нацыянальнай ідэі. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF