Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

Следам народных творцаў Арлянскай гміны

Аб працы з дзяцьмі ў арлянскім Гмінным асяродку культуры расказвае ягоны дырэктар Анна НЕСЦЯРУК.

Яшчэ ў 2008 годзе ГАК у Орлі падаў у Падляшскую маршалкоўскую ўправу ў Беластоку заяўку на дафінансаванне рукадзельных майстар-класаў пад лозунгам „Майстры на ўсе рукі — следам народных творцаў Арлянскай гміны”. Атрымалі мы пяць тысяч злотаў дафінансавання і зараз ад пачатку ліпеня да канца жніўня г.г. ажыццяўляем задуманыя заняткі. Маем сем народных творцаў (а можа будзе іх і больш), якія дэталёва пакажуць дзецям сваё майстэрства ад пачатку вытворчага працэсу да фінальных вырабаў.

У першым тыдні, з 6 да 10 ліпеня, заняткі адбываліся ў майстэрні сталярнага мастацтва Уладзіміра Войны, дзе звыш дзесятка хлопцаў і дзяўчат знаёміліся з разьбярствам у драўніне. У наступным тыдні заняткі адбываліся ў Рудутах, у спадарыні Зоі Майстровіч, якая паказала дзецям азы і цэлы цыкл саломапляцення — выраб кашоў, каробак, талерак. Чарговыя заняткі былі таксама прысвечаны саломапляценню — вытанчанаму вырабу саламяных упрыгожанняў. Спадарыня Іаанна Багдановіч з Тапчыкал паказала, як рабіць з саломы кветкі, анёлкі, галаўныя ўпрыгожанні — такія, якія маюць спявачкі народных калектываў у Беларусі. Сужонства Багдановічаў перасялілася ў Тапчыкалы з вялікага горада дзеля спакою; спадарыня Багдановіч прайшла ў 2005 годзе курсы саломапляцення і зараз мае заказы нават з Цэпэліі. Ейны муж вядзе тэатр, у якім працуюць разам, а рукадзелле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF