Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

У згодзе з акружаючым краявідам

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам адносна многа дамоў рамантуецца і мадэрнізуецца ў нашых гарадах і вёсках. Штораз больш людзей рашаецца прадаць свае кватэры ў блоках і купіць старыя дамы з намерам іх адрамантавання. Некаторыя згодны перасяліцца ў вёску каля горада і адтуль даязджаць на працу. Такой нядаўна амалоджанай гараджанамі вёскай з’яўляюцца хаця б падбельскія Галады, дзе і цяпер рамантуюцца даўнія хаты. Маладыя людзі рашаюцца купляць сабе дамы, распаложаныя далей ад месца іх работы і дабірацца на працу на сваіх машынах. Напрыклад, два маладыя сямействы рашыліся жыць у Крывятычах, а ў выпадку адной сям’і муж ездзіць на працу ў Бельск, а жонка — у Гайнаўку. Жыхарам Беластока цяжэй купіць дом у горадзе, ці нават у блізкім яго наваколлі з за вельмі высокіх цэн. Беларусы гэтага горада, якім надаела жыць у блоках, рашаюцца нават купляць хаты на Гайнаўшчыне ці Бельшчыне. Важна аднак, рамантуючы купленыя дамы і ўпрыгожваючы іх наваколле, звярнуць увагу на акружаючую архітэктуру, традыцыі, характар вёсак і большых мясцовасцей.

Не аддаваць танна бацькаўшчыну

У Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і іх бліжэйшым наваколлі цэны дамоў і гаспадарчых будынкаў ў апошніх гадах моцна выраслі. Напрыклад, у Гайнаўцы зараз прыватныя аднапавярховыя або двухпавярховыя дамы прадаюцца за звыш дзвесце тысяч злотых, а некалькі гадоў назад можна было купіць іх яшчэ за 80-100 тысяч злотых. Аднак, каб адрамантаваць іх на сучасны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF