Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

Наша вяселле ў скансэне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Вясельным абрадам, між іншым райкам і разглядам, караваю, карагоду і пераезду на конях світы на чале з маладой парай праз „брамы” прыглядаліся сотні запарожнікаў у нядзелю (на святога Ілью) у Беластоцкім музеі вёскі, значыць, у скансэне пад Асовічамі. У ролю маладых, сведкаў ці вясельных гасцей увасобіліся члены „Жэмэрвы”, якая дзейнічае пры Музеі малой айчыны ў Студзіводах, і „Васілёчкаў” з Бельска-Падляшскага.

У нядзельны ранак тыя, хто хацеў пабачыць рэканструкцыю традыцыйнага беларускага вяселля на Беласточчыне маглі быць крыху здзіўлены. Тых, хто прыйшоў у скансэн пунктуальна (у 11.00) віталі выступленні польскамоўных ансамбляў з песнямі такімі, напрыклад, як „Przybyli ułani pod okienko” і сервіраваныя са сцэны палітычныя досціпы. Толькі праз дзве гадзіны пад адной хатай непадалёк сцэны, за драўляным сталом, накрытым абрусом у традыцыйныя беларускія ўзоры, заселі сваты, пасля вясельныя госці, ну і, вядома, маладая пара. Перад пастаноўкай самога вяселля на тэрыторыі амаль усяго скансэна былі разыграны дашлюбныя і давясельныя сцэны, якія на Беласточчыне былі „жывыя” яшчэ ў сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя, а ў Музеі вёскі зрэканструяваныя на аснове запісаў і ўспамінаў старэйшых людзей. Спачатку была пастаўлена сцэнка няўдалай жаніцьбы адной дзеўкі са старым ды багатым жаніхом. Дыялогі ў яе час выклікалі шмат радасці ў гледачоў, як гэты паміж жаніхом і яго сябрам:

Сябра: — Ну і што, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF