Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

Сяброўская бяседа

Міра ЛУКША

Шостая Сяброўская бяседа, сарганізаваная 25 ліпеня ў Гарадку Гарадоцкай гмінай і Гмінным цэнтрам культуры ў Гарадку пры падмацунку спонсараў — перш за ўсё міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ды піваварні „Дайліды” — пачалася, як заўжды, тыдзень пасля юбілейнага, ужо дваццатага „Басовішча”. Была яна таксама нейкім ягоным працягам — вялі яе адзін з заснавальнікаў Фестывалю музыкі маладой Беларусі — вядомы беларускі мастак Лявон Тарасэвіч (нарадзіўся быў ён пару соцень крокаў ад славутага ўрочышча Барык) ды маладзенькая Кася Кузьміч з Гарадка, намесніца новай старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў і арганізатарка моладзевага фестывалю. Можна сказаць, бацькі і дзеці, а і дзяды з бабулямі — бо Сяброўская бяседа збірае на вядомай паляне ў Кнышынскай пушчы ўвесь спектр пакаленняў і зацікаўленняў не толькі з Гарадоччыны. Нават у такі вечар, з моцным акрапленнем, калі ў ваколіцы было мерапрыемстваў хоць адбаўляй (таксама і падобнага тыпу), пачаўшы ад Падляшскай актавы культур, наехала пад Валілы машын не менш як заўжды. А і тэлебачанне завітала, перадаючы ў прамы эфір паўтарагадзінную праграму проста ў тэлевізары тых, хто не даў рады дабрацца на мерапрыемства ці спалохаўся чорных хмар.

А была імпрэза іншая ад папярэдніх. Хоць сабрала санавітых гасцей з ваяводства, краіны ды замежжа, была феерверачная і як заўжды крыху кірмашовая, ды была не такая „прымацкая”, з мёртвымі падсвінкамі сквірчучымі на ражнах. Не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF