Ніва № 32 (2778), 09 жніўня 2009 г.

Беларуская культура перастала цікавіць беларусаў!

Сёлетнія Трыялогі, у якіх прынялі ўдзел інтэлектуалы з Польшчы, Нямеччыны, Венгрыі, Беларусі, у значнай меры былі прысвечаны дзесяцігоддзю Згуртавання „Віла Сакрата” ды ягонай ролі ў беларускай культуры еўрапейскага маштабу. Семінары, аўтарскія сустрэчы і студыйныя аб’езды па мясцовай памежнай зоне традыцыйна праходзілі ўжо ў агратурыстычнай кватэры спадарства Міраславы і Марка Маршалкаў у Лапічах каля Крынак з 30 ліпеня па 1 жніўня г.г. Рэдакцыя „Нівы”гутарыць з Сакратам ЯНОВІЧАМ, пісьменнікам, гаспадаром „Villa Sokrates”, рэдактарам штогодніка „Аnnus Albaruthenicus”, арганізатарам і стваральнікам Трыялогаў.

Ганна Кандрацюк: — Якія краіны найбольш адкрыліся на ідэю прамоцыі беларускай культуры ў свеце?

— Гэта Нямеччына, Італія, Швецыя, Венгрыя, Англія. Найменш адкрыліся славянскія краіны, тыпу балканскія дзяржавы, Чэхія, Славакія, словам там, дзе існуе комплекс горшасці. Я разлічваў яшчэ на дапамогу нашых людзей у свеце, але яны не дапамаглі. Нават адзін з іх не так даўно сказаў мне, што яго беларуская культура ўжо не цікавіць.

Не бачу таксама супрацоўніцтва з Інстытутам беларускай культуры ў Нью-Йорку.

— Яны не праявілі зацікаўлення супрацоўніцтвам. Бо ў Нью-Йорку ўсё вырашаюць новыя эмігранты, тыя, якія з ходу дабраліся да амерыканскага шчасця. Я прабаваў наладзіць з імі кантакт, але яны мне робяць блакаду. Яны лічаць, што я хачу адняць ім хлеб, а яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF