Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

„Ператоча” з юбілеямі

Размова з Міколам Бушко, кіраўніком Фонду „Царкоўная музыка” ў Гайнаўцы, ініцыятарам і арганізатарам белавежскага „Ператоча” (ладзіцца яно ў гэтым годзе ў супрацоўніцтве з Белавежскім нацыянальным паркам, Беларускім нацыянальным паркам „Белавежская пушча”, Белавежскім асяродкам культуры і аддзелам ПТКТ).

Сёлета VІІ Белавежскія мастацкія інтэграцыі „Ператоча-2009” (пройдуць 31 ліпеня і 1 жніўня ў амфітэатры, а канцэрт пачнецца ў 19 гадзін) прымеркаваныя да 600-годдзя аховы Белавежскай пушчы. Арганізатары адзначаюць таксама юбілей Сяргея Лукашука, дырэктара Бельскага дома культуры. Што пакажаце публіцы з нагоды юбілеяў?

— Мы падтрымліваем ідэю Беларускага нацыянальнага парку „Белавежская пушча” адзначыць 600-годдзе аховы Белавежскай пушчы. Першы дакумент аб паляванні ў Белавежскай пушчы караля Польшчы Уладзіслава Ягайлы і яго брата, гаспадара Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта якраз тычыцца 1409 года і з гэтага моманту пачалася ахова нашай пушчы каралямі і царамі. У сувязі са святкаваннямі мы запрасілі на „Ператоча” перш за ўсё беларускія калектывы, між іншым, „Чыжавян” з Чыжоў — мясцовасці даўніх пушчанскіх ахоўнікаў, распаложанай на былой заходняй акраіне нашай пушчы, і „Белавежскіх музыкаў” з Камянюкоў, якія знаходзяцца на ўсходняй акраіне пушчы, з дырэктарам БНП „Белавежская пушча” Міколам Бамбізам. Хочам, каб мерапрыемства адкрылі пушчанскія гаспадары — у тым ліку і дырэктары нацыянальных паркаў з Польшчы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF