Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

У пошуках легенды. Журналісцкія майстар-класы з беларускімі дзяцьмі

Ілона КАРПЮК

— Мы чулі, што ў Супраслі паявілася русалка, вы можа яе бачылі?

— Русалку, не... Можа і калісь была, але я яе не бачыла.

— У русалкі такія доўгія русыя косы... Ой, так, яна прыгожая і з рыбіным хвастом.

— Напэўна не была яна таўставатая, затое прыгожая, прыгожая, але я яе не бачыла.

— З такім гарбатым носам як мой!

— Я не з Гарадка, адчапіцеся, якую русалку вы тут бачылі.

— Ніхто яе не бачыў, — глядзяць па сабе дзеці. — Нам трэба далей пытаць?

— А ўжо вам хопіць матэрыялу, каб стварыць нейкі тэкст?

— Яшчэ зашмат не ведаем...

— Дык шукаем далей!

* * *

— Ці хтосьці з вас цікавіцца журналістыкай? — пытаюся маладых людзей, якія прыехалі на адпачынак у Гарадок. — Не бачу ніводнай рукі, а не цікавіцеся ўвогуле прэсай, тэлебачаннем, радыё...

— Я люблю рабіць здымкі, — адазваўся адзін малады госць з Бераставіцы.

— Вельмі добра, фотарэпарцёры ці фатографы таксама патрэбныя ў кожным СМІ.

З вялікай дыстанцыяй бераставіцкія дзеці падышлі да новых заняткаў. Крыху ім не хацелася. Вядома, што лепш пагуляць у мяч, паехаць на экскурсію ці пакупацца ў заліве, які, дарэчы, праз большую частку іх пабыўкі стаяў закрытым з за прысутнасці бактэрый.

— Пагуляем у журналістаў, можа камусь такі занятак пасля спадабаецца. Ваша задача — паспрабаваць даведацца ў людзей пра легендарную русалку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF