Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Над Бугам (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Адбой у Слохах

— А што вы зрабілі з ружжом, якое забралі з точак? — пытаю спадара Лучко.

— Пасля вайны хадзілі госці і нас у „рай” выганялі, напрыклад, на калёніі дзвюм сем’ям развалілі печы. Прыйшлі ноччу да нашага солтыса, абрабавалі, пабілі яго. Прыехала УБ з Бельска, сталі нашы хлопцы расказваць пра здарэнне. Адзін з убоўцаў сказаў, што дадуць нам ружжо, трэба толькі сарганізавацца. Сталі тады тут армо арганізаваць, атрымалі ружжо і сказалі самім цяпер бараніцца. То мы і тое прыхаванае ўзбраенне выцягнулі...

І прыйшлі да нас, з Сямятыч, ноч відная была. А нас, хлопцаў, у Слохах мо з сорак было. І давай мы страляць па іх. Пасля гэтага сямятыцкія больш не паказваліся ў нас. Але з’явіліся з за Буга, з Мянжэніна, мо з 11-12 іх было, ноч была цёмная. Зайшлі да аднаго на калёнію і загадалі весці ў вёску. У Вульцы ўзялі каня, але да нашай вёскі не даехалі, пакінулі раней воз з вазаком. Прыйшлі ў вёску пяшком і стукаюць у акно да аднаго гаспадара, аднаго каля студні з эркаэмам пакінулі каб вартаваў. А гаспадар загадзя нарыхтаваўся да ўцёкаў — праз гарышча, дашок і на загуменне. А яны ў акно:

— Otwórz!

— Kto to? — пытае гаспадыня.

— Wojsko!

Адчыніла, а яны:

— A gdzie mąż?

— Do Siemiatycz wyjechał.

Шукаюць, а маці выйшла і зашчапіла звонку дзверы на зашчапку. А той гаспадар прыляцеў на вёску, пабудзіў хлопцаў: „Бандыты!” Нас пяць-шэсць чалавек ідзе, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF