Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Беларуская прысутнасць на Памор’і.

Ян ГАЙДЭЛЬ

Час падвядзення вынікаў за 2008 год і планы на 2009 год.

З’яўляючыся чытачом газеты „Ніва”, я заўважыў, што газета вельмі мала ўвагі прысвячае тым беларусам і людзям, якія паходзяць з Беларусі, што жывуць на тэрыторыі Паўночна-Заходняй Польшчы. Тым больш, што ў гэтым рэгіёне, згодна з афіцыйнымі польскімі данымі, пражывае больш за 15 тысяч чалавек беларускай нацыянальнасці, а таксама вялікая колькасць палякаў, продкі якіх нарадзіліся і жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паглядзіце хаця б на Паморскае і Любушскае ваяводствы. Беларускае культурнае жыццё мае месца не толькі ў ваяводствах, размешчаных уздоўж польска-беларускай мяжы. Разнастайныя мерапрыемствы, у якіх актыўна ўдзельнічаюць тыя, хто паходзіць з Беларусі, адбываюцца і ў іншых рэгіёнах Польшчы.

У дадзеным артыкуле я дазволю сабе расказаць пра ўсе тыя польска-беларускія культурныя, эканамічныя, спартыўныя падзеі, а таксама пра абмен моладзевымi і вучнёўскімi групамi, што мелі месца ў 2008 годзе ў Троймесце і на Памор’і.

У першую чаргу — пра культуру. Для маладога пакалення тых, хто нарадзіўся на Беларусі, а зараз па волі лёсу пражывае на Памор’і, вельмі важна, каб не проста захаваць сувязь з беларускай культурай, да якой многія адносяцца з настальгіяй, але і паказаць яе гданьшчанам і жыхарам Памор’я. Першай падзеяй 2008 года была выстава „Беларусь-Польшча: 15 гадоў бліжэй”, якая дзейнічала з 5 па 25 лютага 2008 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF