Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Дрэва і сакрум — думаем пра свае гміны!

Ганна КАНДРАЦЮК

Каб злавіць на месцы ўдзельнікаў летніка Падляшскі культурны шлях „Дрэва і сакрум”, я была вымушана аж два разы з’ездзіць у Нарву. Кожны раз сустракала іх занятых, засяроджаных на дзеянні, натхнёных досведам, або ў глыбінцы. Скажу больш, мне хацелася правесці асобную гутарку з Міхалам Сцепанюком. Якраз у Нарве, у добра вядомай гасцініцы „Пад Акацыяй”. Як галоўны арганізатар летніка і старшыня Звязу беларускай моладзі, прынцыпова пазбягае медыйнай славы. У першую чаргу дае слова сваім сябрам, шчыра захапляецца іх думкамі, экспрэсіяй. На пачатак чую пра Іаанну і Пятра Стэльмашукоў з Беластока. Учора так заспявалі ля вогнішча, што не расказаць. На мегаўражанне падзейнічаў найперш факт, што да гэтай пары іх у сяброўскім крузе не ўспрымалі як зладжаны сямейны дуэт. Наадварот, здавалася, што такія індывідуальнасці ніколі не сустрэнуцца. Тут трэба справядліва сказаць, што ў Нарве сустрэліся самыя індвідуальнасці, а больш дакладна — фанаты справы. Прыехалі студэнты этналогіі, культуразнаўцы, архітэктары, фатографы, філолагі і, вядома, нашы ліцэісты. Усіх 26 асоб. З Беласточчыны, Торуні, Варшавы, Кракава... Прысутнасць палякаў вельмі станоўча паўплывала на атмасферу ў групе, асабліва калі ідзе пра самаацэнку маладых падляшукоў:

— Калі людзі звонку захапяліся нашай мовай або ветлівасю тутэйшых людзей, калі яны выказвалі свае заўвагі тыпу „ale wy pięknie mówicie”, нашы таксама пачыналі больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF