Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Неабходна рамантаваць дарогі

Аляксей МАРОЗ

Калі апошнім часам ішлі ў нас вялікія дажджы, на палях паявіліся вялікія лужы. Вада па берагі запоўніла равы і ў некаторых месцах стала заліваць дарогі. Паколькі гравійныя і пясчаныя дарогі паміж сёламі насыціліся вадой, доўгі час не высыхалі на іх лужы і парабіліся каляіны. Лужы прыкрылі таксама нерамантаваныя гарадскія дарогі і краявід на іх стаў напамінаць раннюю вясну, калі людзі ходзяць у запэцканых граззю ботах. Хаця апошнім часам многа сродкаў выдаткоўваецца на рамонт гарадскіх дарог, патрэбы ў гэтай галіне вялікія і прыйдзецца яшчэ доўга намагацца, каб навесці на іх парадак. Трэба рамантаваць таксама многія вясковыя дарогі.

Мадэрнізаваць гравійкі і брукаванкі

Знаёмы жыхар асабняка ў Гайнаўцы наракаў у мінулым, што вясной вымушаны ставіць машыну на суседняй вуліцы і пяшком дабірацца дахаты, бо з за лужын і размоклай дарогі на яго вуліцы закапаўся б на машыне і не даехаў бы да свайго дома. Зараз на гэтай вуліцы пракладзены шыкарны асфальт і нават у час разводдзя ў туфельках можна дабрацца да майго знаёмага. Калі аднак нядаўна ў Гайнаўцы прайшлі вялікія дажджы, многа лужын паявілася на вуліцы Якуба Коласа. Знаходзяцца пры ёй магазіны, уезд на рынак і оптавая база і таму добра было б, каб вуліца атрымала асфальтавы насціл. А такіх дарог як у Гайнаўцы, так і ў Бельску-Падляшскім, ці ў іншых меншых мясцовасцях многа. Чакаюць яны перабудовы і асфальтавання, так як даязныя дарогі да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF