Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Актава другі раз

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетняя другая па чарзе Падляшская актава культур упісалася ў праводжаны таксама ў Беластоку Сусветны кангрэс эсперантыстаў. Гэты шасцідзённы Міжнародны фестываль музыкі, мастацтва і фальклору трапіў таксама ў больш за дваццаць мясцовасцей усяго Падляшскага ваяводства. Агулам у завершаным у аўторак мерапрыемстве прыняло ўдзел каля васьмісот выканаўцаў з 35 калектываў, між іншым і з Беларусі.

Галоўным арганізатарам Актавы быў Ваяводскі асяродак анімацыі культуры Падляшскай маршалкоўскай управы. У час яе агляду яго дырэктар Анджэй Дырдал сказаў:

— Ідэяй фестывалю з’яўляецца прыняцце пад увагу ўсіх нацыянальных меншасцей, пражываючых на Падляшшы. Значыць, фестываль адрасуецца да ўсіх меншасцей і жыхароў Падляшша ды шматлікіх турыстаў, якія ў летні час наведваюць нашыя бакі.

— Які ж горад, як не Беласток, якое ваяводства, як не Падляшскае мае права на тое, каб такі фестываль сарганізаваць? — рытарычна пытаўся маршалак Яраслаў Дважанскі.

У дзень інаўгурацыі Актавы дайшло да хуліганскіх інцыдэнтаў. Перад світаннем хтосьці падпаліў палатку эсперантыстаў, у якой меўся праводзіцца кангрэс і была знішчана адна з табліц, якая інфармавала турыстаў аб беластоцкім шляху эсперанта і шматлікіх культур.

— Я цяпер на інаўгурацыі Падляшскай актавы культур, якая павінна сцерці гэты брыдкі ранак, — дзяліўся сваёй надзеяй намеснік прэзідэнта Беластока Аляксандр Сасна. — Памятайма, што жывем сярод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF