Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Даследчык беларускіх гаворак Беласточчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета 15 чэрвеня споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння доктара філалогіі, прафесара Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай Міхала Саевіча.

Міхал Саевіч родам з Беласточчыны. Нарадзіўся ён у Новым Ляўкове ў 1949 годзе. У пачатковую школу хадзіў у суседняе Старое Ляўкова. У 1963 годзе быў прыняты ў агульнаадукацыйны ліцэй у Гайнаўцы, дзе дадаткова выкладалі беларускую мову. Асабліва зацікавіла Міхала ў ліцэі літаратура. Таму актыўна прымаў удзел у міжшкольным літаратурным гуртку, нават пісаў вершы і апавяданні, якія друкаваліся ў беластоцкіх газетах і ў тыднёвіку „Ніва”. Акрамя таго, захапляўся яшчэ біялогіяй і марыў пра медыцыну. Аднак, у рэшце рэшт, выбраў рускую філалогію ва Універсітэце Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, куды паступіў у 1967 годзе.

Калі вучыўся ва ўніверсітэце, то зразумеў, што яго больш прыцягвае мовазнаўства. Вялікая заслуга ў гэтым была прафесара Міхала Лэсёва, дзякуючы якому наш зямляк заняўся ў студэнцкім навуковым гуртку праблематыкай моўнага пагранічча. Потым пад кіраўніцтвам таго ж прафесара ўзяўся пісаць магістэрскую працу, прысвечаную фанетыцы і флексіі беларускіх гаворак на тэрыторыі Гайнаўскага павета.

У 1972 годзе Міхал Саевіч распачаў даследаванні ў Інстытуце рускай і славянскай філалогіі роднага ўніверсітэта. Доктарская праца маладога вучонага была прысвечана працэсам словаўтварэння ў беларускіх гаворках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF