Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Неасталінізм

Віктар САЗОНАЎ

У Маскве прайшлі мітынгі. І міліцыя нікога не затрымала, нікога не разганяла і нікога не праследавала. Наадварот. Для мітынгоўшчыкаў было ўключана зялёнае святло. Было зроблена ўсё, каб яны змаглі без перашкод прайсці па сваім маршруце і дайсці да месца прызначэння.

Гэта для Масквы нонсенс, бо апошнім часам рускаму люду ў белакаменнай мітынгаваць не дазваляецца, гэтак жа як і беларусам у сваёй сталіцы. Тут у нас сітуацыі падобныя. Адным словам, ніхто не павінен падняць галаву вышэй пояса Мядзведзева і Пуціна.

Зрабіць гэта даволі складана, бо рост тых расійскіх блізнюкоў-прэзідэнтаў не асабліва ўражвае, але большасць расіян ужо прывучылі як трэба гнуць спіну. Дык чаму ж мітынгі і дэманстрацыі апошніх дзён сталі мажлівымі?

Тут прычын не так цяжка здагадацца. Мітынгоўшчыкі выйшлі бараніць Сталіна. Так-так, таго самага Іосіфа Вісарыёнавіча, у гонар якога і ў нас, на Беларусі, пастаўлены мемарыяльны комплекс „Лінія Сталіна”.

Нагодай для такой апекі савецкага тырана стала рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ ад 3 ліпеня г.г., асноўнай тэмай якой было асуджэнне таталітарных рэжымаў мінулага, якая і прыраўняла рэжым Сталіна да рэжыму Гітлера. Ды не галаслоўна, а з агучваннем фактаў генацыду ды іншых злачынстваў супраць чалавецтва і чалавека, якіх Іосіф Вісарыёнавіч нарабіў.

Гэтыя факты не навіна і для рускага чалавека. Хапае і літаратуры, і дакументаў, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF