Ніва № 31 (2777), 02 жніўня 2009 г.

Беларусы свету ў Мінску

Міра ЛУКША

На V З’езд беларусаў свету (18-19.07.2009) запрошаны былі ў Мінск 326 дэлегатаў з замежжа і з Беларусі, абраных шляхам вылучэння. У Міжнародны адукацыйны цэнтр у Мінску прыбыло іх 252 з 18 краін свету, з больш за 50 суполак з замежжа, былі таксама госці і прадстаўнікі 29 айчынных і замежных СМІ. На пленарным пасяджэнні і ў працы секцый форуму прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў замежных спраў, культуры, інфармацыі, адукацыі, эканомікі, апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Тэмай з’езда была „Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця”. Працягвалася праца ў трох секцыях — „Сродкі нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў у Беларусі і ў свеце (мова, літаратура, мастацтва, друк і г.д.)”, „Магчымасці ўзаемадзеяння метраполіі і дыяспары ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай спадчыны беларусаў”, „Беларуская ідэнтычнасць у еўрапейскім кантэксце”.

Былі праведзены пленарныя і секцыйныя пасяджэнні, выступленні прадстаўнікоў дзяржаўных структур, якія ў гэты раз не абмінулі гэтага міжнароднага сходу беларусаў. Перш за ўсё ўзяў голас міністр культуры Беларусі Павел Латушка, які падрыхтаваў вітанне-даклад, адзначаючы шэраг дзеянняў, якія міністэрства культуры РБ ажыццяўляе ў Беларусі і ў замежжы для беларусаў, пачаўшы сваё выступленне вершам Віктара Шведа „Я беларус”. Таксама доўгім і змястоўным было выказванне ўпаўнаважанага па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF