Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Ніўскія карэспандэнты-эсперантысты

Віталь ЛУБА

У ліку ніўскіх карэспандэнтаў, якія сваімі допісамі ўзбагачалі змест нашага штотыднёвіка, былі і эсперантысты. Найбольш вядомыя — Баляслаў Манкевіч (на здымку) і Рышард Бутайла.

Баляслаў Манкевіч нарадзіўся 15 чэрвеня 1905 г. у вёсцы Кароліна каля Рубяжэвіч Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў беларускай каталіцкай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі ў Койданаве паступіў на двухгадовыя настаўніцкія курсы ў Мінску (1926-1928). Аднак працаваць настаўнікам яму не давялося, бо ягоную „кулацкую” сям’ю саслалі ў Расію, а яго самога прызвалі ў Чырвоную Армію, у якой служыў да лютага 1929 г. Каб пазбегнуць высылкі ў Сібір ноччу з 14 на 15 ліпеня 1930 г. ён разам з братам перайшоў савецка-польскую граніцу ў Коласаве. Спачатку Баляслаў спыніўся ў Вільні ў далёкага сваяка, але там цяжка было знайсці пастаянную працу, таму пасля вайсковай службы ў 1931-1932 гг. падаўся ў Варшаву, дзе знаёмыя ўладкавалі яго на працу рэферэнтам па справах статыстыкі ў авіялініях „Лёт”. І ў Вільні, і ў Варшаве Манкевіч трымае кантакт з беларускім асяроддзем. У сталіцы існавала ўжо беларуская арганізацыя, у якой дзейнічаў м.інш. Пятро Ластаўка. У 1938 г. экстэрнам здаў экзамен на атэстат сталасці і паступіў у Акадэмію палітычных навук, якую закончыў ужо пасля вайны, у 1949 г.

У 1952 г. Баляслаў Манкевіч працуе рэдактарам і намеснікам кіраўніка рэдакцыі Дзяржаўнага школьнага выдавецвта. Да 1958 г. пад ягонай рэдакцыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF