Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

З эсперанта вакол свету

Віталь ЛУБА

Выдатнейшым беларускім эсперантыстам без сумнення быў Янка Маўр (сапраўднае прозвішча Іван Фёдараў) — адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры для дзяцей. Пры дапамозе гэтай універсальнай мовы быў звязаны бадай з усім светам. Ён, як той Жуль Верн, нідзе не быў, а ўсё ведаў да драбніц — гадзінамі мог расказваць пра Інданезію, Барнео, Суматру, Новую Зеландыю ці Аўстралію. Гэта дзякуючы веданню мовы эсперанта ўзніклі яго творы прыгодніцкага жанру.

Іван Фёдараў нарадзіўся 10 мая 1883 г. у латвійскім партовым горадзе Лібава (цяпер Ліепая). Ягоны бацька, беззямельны селянін, трапіў сюды ў пошуках лепшай долі і ўладкаваўся столярам у порце. Пасля заўчаснай смерці бацькі маці вярнулася з малым сынам у вёску Лебянішкі Ковенскай губерні, дзе прайшло яго дзяцінства. Пасля заканчэння пачатковай школы паступіў у рамеснае вучылішча ў Коўне. З 1899 г. працягваў навуку ў Панявежскай настаўніцкай семінарыі. За ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі быў выключаны з ліку семінарыстаў. У 1903 г. экстэрнам здаў экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (цяпер у Літве), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з’ездзе настаўнікаў у вёсцы Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося яму ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF