Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Эсперанта ў Беларусі

Віталь ЛУБА

У 1887 г. Людвік Заменгоф пад псеўданімам Доктар Эсперанта выдаў кнігу „Міжнародная мова. Прадмова і поўны падручнік” на рускай, нямецкай, фрунцузскай і польскай мовах, а ў 1888 г. — на англійскай. З таго часу пачынаецца паступовае развіццё эсперанцкага руху. Ужо ў 1888 г. у Нюрнбергу ў Германіі паўстаў клуб аматараў эсперанта, а год пазней выйшла першае перыядычнае выданне „La Esperantisto”.

У Рускай імперыі, у склад якой тады ўваходзілі беларускія землі, першая група аматараў эсперанта згуртавалася ў Маскве ў 1889 г., а ў 1891 г. у Пецярбургу завязалася першая афіцыйная суполка „Надзея” („Espero”).

У Беларусі мова эсперанта шырэй пачынае распаўсюджвацца ў пачатку ХХ стагоддзя. У 1903 г. у Гомелі вывучае яе Давід Выгодскі (1894-1943), пазнейшы перакладчык з іспанскай і партугальскай моў і літаратурны крытык. У 1904 г. міжнароднай мовай займаецца Іван Фёдараў (1883-1971), беларускі пісьменнік вядомы пад псеўданімам Янка Маўр, а ў 1905-1906 гг. вывучае яе іншы беларускі пісьменнік Цішка Гартны (1887-1937) — вядомы таксама як дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху (сапраўднае прозвішча Зміцер Жылуновіч). У 1908 годзе эсперанта вывучыў Георгій Дзешкін, які ў 1909 г. аднавіў суполку эсперантыстаў у Вільні, якая нейкі час існавала з 1892 г. Ён пісаў вершы на мове эсперанта, публікаваў у часопісах, выдаваў асобнымі кніжкамі.

* * *

Новы перыяд у развіцці эсперанцкага руху пачаўся пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF