Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

ТБК у беларускім Паазер’і

Алесь АДАМКОВІЧ

4-5 ліпеня 2009 г. сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве наведалі этнічную Бацькаўшчыну. Гэтым разам праехаліся па маршруце Вільня — Камаі — Паставы — Глыбокае — Мосар — Мядзел — Радкі — Вілейка — Заброддзе — Жупраны — Вільня.

Першым месцам, якое мы наведалі, была вёска Камаі, знакамітая адным са старэйшых касцёлаў Яна Хрысціцеля, які за 400 год ніколі не спыняў сваёй дзейнасці. Унікальнасць гэтага храма яшчэ і ў тым, што ён калісьці выконваў абаронную функцыю. У ім служыў беларускі святар ксёндз Кастусь Стаповіч, вядомы як паэт Казімір Сваяк. Яму ў 2006 г. у сценах гэтай святыні была адчынена мемарыяльная шыльда. Тут быў ахрышчаны прафесар Браніслаў Руткоўскі, вядомы арганіст, дырыжор, педагог.

Паставы, якія мы наведалі наступнымі, у гэты дзень адзначалі сваё 600-годдзе. Магчыма таму мясцовыя краязнаўцы не змаглі нам удзяліць шмат часу, каб глыбей пазнаёміць з горадам, а распавялі толькі кароценька аб яго гісторыі і сучаснасці. А далей мы самастойна вандравалі вулачкамі старажытных Паставаў. Безумоўна, самым уражлівым было наведванне палаца Тызенгаўза. Нягледзячы на тое, што там зараз знаходзіцца бальніца, яшчэ можна ўявіць былую веліч палацава-паркавага ансамбля. Тым больш бачна, што праводзяцца працы па аднаўленні знешняга выгляду будынка. А ўнутры два пакоі прысвечаны мінуламу, там адноўленае былое іх убранства і прадстаўлена кароткая гісторыя Паставаў і роду Тызенгаўзаў. Тут варта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF