Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Над Бугам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Малую Турну заязджаю ў дождж. Дождж памяркоўны, дык і я не спяшаюся хавацца ад яго. Але спадар Матысюк чакае мяне на дажджы перад сваёй хатай, вітаемся ў брамцы. Заходзім дахаты, а там яшчэ і сусед, спадар Лучко, і спадара Матысюка сястра, якая пакінула родную вёску пяцьдзесят тры гады таму назад і цяпер прыехала пабачыць роднае гняздзечка.

Спадар Матысюк клікаў мяне да сябе, каб расказаць пра тамашнія ваенныя падзеі, аднак мяне найперш цікавіць мост на Бугу, што зараз за вёскай, як яго будавалі. Бо на даваенных картах моста каля Малой Турны не было...

Паром

— У міжваенны перыяд з Турны на другі бераг перапраўляліся паромам, — расказвае спадар Матысюк, — быў ён насупраць Вялікай Турны. Уласнікі парома былі з Козак, што за Бугам — Ваўрынюк і Тамашук. Яны плацілі нашым сялянам за арэнду даезду да парома праз нашы палі. Мой тата быў тады солтысам і рашыў, што за выручаныя такім чынам грошы трэба пабудаваць у Малой Турне студні, бо тады іх у вёсцы не было — ваду бралі проста з Камёнкі. Але летам вада ў рэчцы награвалася і студня была патрэбная. Сяляне купілі кругі ад Лукашэвіча са Станцыі, які рабіў таксама чарапіцу, і выкапалі дзве студні. І ланцугі купілі, і ручкі. За грошы ад згаданай арэнды вяскоўцы купілі таксама дзесятковую вагу, бо ж часта трэба было нейкую жывёлу зважыць калі хто прадаваў. Калі ў 1940 годзе саветы выселілі Малую Турну, то некаторыя сяляне выцягнулі некалькі кругоў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF