Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Беларускі камень і бронза

Міра ЛУКША

„Гэта ўжо другая выстава з цыкла Мастацтва скульптуры нашых усходніх суседзяў, — сказаў вядомы мастак прафесар Анджэй Струміла, які прадставіў выбар найцікавейшых прац сярэдняга пакалення выдатных скульптараў з Беларусі ў Падляшскім музеі (ратуша) у Беластоку 10 ліпеня г.г. — Пасля выставы „Генерацыі”, якая прадстаўляла віленскі клан Вілажунасаў на фоне старой літоўскай разьбы, з радасцю вітаю паказ беларускіх разьбяроў „Камень і бронза”, сарганізаваны дзякуючы дапамозе Падляшскага музея і Музея разьбы імя А. Карнага ў Беластоку. Мастакі прадстаўляюць розныя індывідуальнасці і майстэрства. Спалучае іх шматгадовае супрацоўніцтва з Польшчай”.

Прымаюць удзел у выставе васьмёра выдатных скульптараў сярэдняга пакалення з Мінска, Гродна і Магілёва — Віктар Копач, Андрэй Асташоў, Уладзімір Панцялееў, Уладзімір Піпін, Ганна Старавойтава, Андрэй Вараб’ёў, Ігар Засімовіч і Кацярына Злоціна. Куратарамі з’яўляюцца Зміцер Гарасімовіч і Анджэй Струміла.

— Мы ствараем у камені і метале, — кажа Зміцер Гарасімовіч. — Каб штось атрымалася, трэба сапраўды любіць гэты матэрыял. Нашы мастакі паказваюць іншым свой свет. Відаць таксама іхні патрыятызм. Экспазіцыя з’яўляецца чарговым крокам у развіцці беларускай скульптуры. Мастакі карыстаюць з еўрапейскіх трэндаў, усё ж захоўваючы нацыянальную традыцыю і майстэрства выконвання разьбы ў камені.

— Прэзентаваная тут выстаўка беларускай скульптуры сапраўдная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF