Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Чаго тут зайздросціць?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Войты гмін, у якіх у пераважнай большасці або ў значнай частцы пражываюць беларусы, найчасцей апраўдваюць сваю непрысутнасць на ўрачыстасцях устанаўлення двухмоўных (польска-літоўскіх) указальнікаў мясцовасцей у гміне Пунск асабістымі прычынамі і службовымі абавязкамі. Адначасова шмат хто з іх адзначае: „Нашы жыхары яшчэ да ўвядзення падвойных назваў не даспелі”.

Тыдзень таму пісалі мы аб пунскіх урачыстасцях, на якія войт Вітаўт Лішкоўскі, шляхам спецыяльна высланых лістоў, запрасіў з „беларускай” Беласточчыны галоўным чынам войтаў. Тады ў час размовы з „Нівай” здзіўляўся, нават крыўдаваў, што ні адзін з іх (або іхні прадстаўнік) не з’явіўся ў Пунск, хаця была гэта субота. Войты дзвюх, параўнальных з Пунскам па прыкмеце колькасці меншаснага насельніцтва, гмін — Чыжоў і Орлі — так тлумачылі ў размове з намі сваю непрысутнасць:

Войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк:

— Я быў непрысутны па асабістых, сямейных прычынах.

Войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк:

— Я быў у той час на пахаванні.

А вось тлумачэнні большасці іншых войтаў:

Раіса Раецкая (Бельск-Падляшскі): — Я нават была здзіўлена запрашэннем, пры ўсёй пашане для пана Лішкоўскага; я была ў Парцаве ў нядзелю на ўрачыстаці з нагоды ўзнікнення тут добраахвотнай пажарнай каманды. Дзень раней было ў мяне шмат працы звязанай з падрыхтоўкай да парцаўскага мерапрыемства.

Анатоль Паўлоўскі (войт гміны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF